Skip to main content

Дао, цыраванае чырвонымі ніткамі

 

Кажуць, што з узростам вывучэньне моваў выдатна трэнуе нэўронныя сувязі. Гучыць аптымістычна, пакуль не паспрабуеш сьцягнуць гэтымі самымі марнеючымі ніткамі ангельскі герундый ці сыстэму часоў, што распаўзаюцца проста на вачах.

Мае стасункі з мовамі заўжды будаваліся паводле нейкага дзіўнага, амаль квантавага графіку. Узяць, да прыкладу, беларускую мову. У школе я яе ніколі не вывучаў — так склалася, што жылі мы тады ў іншай краіне. Але я меў прыродны чыт-код: бабуліна вёска.

Маці распавядала: варта было закінуць мяне, двухгадовага жэўжыка, у гэты вясковы санатор на нейкія тры летнія месяцы, як я цалкам асыміляваўся і вяртаўся дамоў сфармаваным філёзафам-аграрыем. Увечары, калі маці стомленая вярталася з працы, двухгадовы я мог падысьці, цяжка і глыбокадумна ўздыхнуць ды выдаць:

— Мама, каб ты ведала, як цяжка хлеб зарабляць.

Ці, пабачыўшы яе за вязаньнем ды цыраваньнем, сувора дапытваўся:

— Ты што робіш, лапіш?

Я ня ведаў ні правілаў, ні альфабэту, але мова прашылася недзе на ўзроўні BIOS, надоўга асеўшы ў самай глыбокай падкорцы. Я тады яшчэ не падазраваў, што вось гэтае самае дзіцячае «лапіш» (ставіш латы) стане галоўным сымбалем майго лінгвістычнага жыцьця.

Потым, празь гады, здарылася італьянская. Мне было пад сорак, я працаваў з італьянцамі і вырашыў падысьці да справы сур'ёзна: пайшоў на курсы ў ін'яз. Piano piano, крок за крокам, і ўжо праз колькі месяцаў я цалкам прыстойна зь імі камунікаваў, абмяркоўваючы справы.

Але вось што дзіўна: варта было мне праз пару гадоў з гэтымі самымі італьянцамі ўшчэнт пабіцца гаршкамі, як мова проста… самаліквідавалася. У адзін цудоўны дзень я раптам зразумеў, што не разумею па-італьянску анічагусенькі. Файлы былі выдаленыя разам з кантактамі. Мазгі проста замерзьлі, а італьянская ператварылася ў бесцялесны прывід, што блукае па закутках памяці.

Што ўжо казаць пра «цяпер», калі за плячыма пражыта дзьве траціны стагодзьдзя! Выяўляецца, сорак гадоў — гэта была так, лёгкая шэрань. У шэсьцьдзясят шэсьць гадоў тэмпэратура засваеньня новай інфармацыі ўпэўнена імкнецца не проста да абсалютнага нуля паводле Кельвіна, а кудысьці яшчэ глыбей. Атамы спыняюцца, ангельскія артыклі заміраюць у бязважкасьці, а словы адскокваюць ад зьвілін, як гарох ад бэтоннай сьцяны.

Таму мая цяперашняя спроба вывучыць ангельскую і заадно рэанімаваць тую самую глыбінную мову — гэта, вядома ж, чысьцюткая манілаўшчына. Той самы крышталёвы масток праз сажалку, на якім купцы п'юць гарбату і абмяркоўваюць пэрспэктывы.

Але калі прыгледзецца, там, на сажалцы, адбываецца нешта дзіўнае. З каламутнай ледзяной вады гэтай самай сажалкі павольна вылазіць мой уласны лінгвістычны прывід. Ён мерзьне на ветры абсалютнага нуля, дастае аднекуль маток яскравых чырвоных нітак і пачынае ўпарта цыраваць — лапіць — разяўленыя дзіркі ў сваёй прывіднай апратцы.

Дзірка на месцы ангельскага пэрфэкту. Прагал на месцы забытых беларускіх слоўцаў. Яскравая чырвоная нітка сувора і крыва сьцягвае краі пустэчы, спрабуючы зьвязаць неспалучальнае. Безнадзейна? Абсалютна. Прывід не абзавядзецца плоцьцю, як ні старайся.

Ці кіну я спрабаваць? Нізашто.

Проста з узростам неўзаметку зьмянілася сама парадыгма. Калі раней я вывучаў мову, каб ведаць, дык цяпер я раблю гэта проста каб вучыць. У маім асабістым Дао галоўнае — не Мэта, а сам Шлях. Хай сабе гэты шлях часам нагадвае капаньне «ад плота і да абеду» ці цыраваньне прывіднага балахона чырвонымі ніткамі, затое ён мой, і ён трымае мяне ў тонусе.

І хто ведае, можа, калі-небудзь я ўсё ж такі пабудую свой уяўны крышталёвы масток, выцягну гэтага ўпартага прывіда з іголкай з вады і акуратна прагладжу яго цёплым прасам. Ну а потым пагляджу на фатон, што пралятае міма, і скажу яму зь бездакорным пранонсам: «Каб ты ведаў, які гэта цяжкі хлеб — ангельскую вучыць!»

Popular posts from this blog

Spoiler

Here I am writing a book — or rather, translating it into English. At the same time, all sorts of new passages and exits keep cropping up. I'm a creative person with a tremendous talent for the art of procrastination, so of course I can't just walk past them — I try to plug them as I go, but sometimes these tunnels refuse to be plugged and lead off sideways… or into the distance… or deep into the centuries. So deep, in fact, that you can't uproot them. So this text is not the ravings of a madman — it's an echo… or a spoiler. A spoiler from those very depths, when your favourite pastimes were either collecting roots or skinning a freshly caught fish. So: catch a fish, eat it — now you can sleep. Sleep — now you can eat. Catch another fish, eat it — well, you get the algorithm. And the question arises: what about leisure? How did they spend their downtime in prehistoric times, when there wasn't even chess? Today there are more entertainments than candies in a candy…

[ § 21 ] ПНЕВМА: Вечный рубец Гьокчеренде

[ DATABASE: ПНЕВМА ] [ FILE: § 21_Вечный рубец Гьокчеренде ] [ PROTOCOLS: EN // BY // RU ] [ CURRENT SECTOR: RU_ACTIVE ] ---

Choice | § 222

I sit and sit, I write and write… no, that‘s wrong. Here’s the right way: I translate and translate! I‘m sick of it! Suddenly I wanted to write not about the book, but about the process itself. Besides, the current fragment of text is not very convenient — it’s supposed to be about tragedy (I‘ll post it in the blog one of these days, call it “Pioneer Formula | § 42.2.” It’s about trauma, disability, and all the feelings that come with it — but that happened so long ago that the tragedy has evaporated from my head, and I don‘t feel like inventing new feelings, but I have to… So here I sit, I write… oh, we already did that. Then let’s try this: I stand like Buridan‘s ass — a shopaholic ass — in front of two piles of hay, trying to decide which one to choose: the one I have to or the one I don’t have to . I could roll dice (not my own — just regular dice), I could flip a coin — I have a special one, YES-NO, — or I could ask my Pocket Calculator. “Mirror, mirror, on the wall, give me a topic …