Skip to main content

Сабачы хвост

 


Для ангельскага варыянту перакладаў фразу «капірайтэр зь цябе (гаворка ішла пра д’Дыдактыбля), як з сабачага хваста сіта». Перакладаў я, перакладаў, дый задумаўся, прычым адразу двойчы.

Па-першае, чым кепскае сіта з сабачага хваста? Гучыць абсурдна, так, але ж сіта — гэта не радыёпрымач, каб яго слухаць, а сіта! З авечай скуры, выходзіць, сіта зрабіць можна — згадайце залатое руно, — а з сабакі нельга?! А калі ўзяць вялікага сабаку, ды ў дадатак з густым падшэрсткам, ды ў той момант, калі побач не апынецца веганаў, сабачнікаў, змагароў за правы дзяцей, аматараў катоў... хоць гэтыя ў лік не ідуць — іх цікавяць толькі каты, а пра сіта з каціных хвастоў я ня чуў. Дык вось, калі ўзяць сабачую скуру ды выправіцца на Алдан мыць золата — чаму б і не? Набыць усюдыход, напхаць у яго прамывальныя латкі (Gold Pan), клясыфікатары, спэцыяльныя шлюзы, грунтасмокі, вашгерд ці герд... што б яшчэ ўзяць? Ледзь не забыўся: магніт для сэпарацыі, каб адсяваць магнітны жалязьняк, які падобны да дробнага золата і толькі нэрвуе падчас прамываньня. Дык вось, а на золатаносным ручаі ўсталяваць герд, і замест дзяругі паслаць на ягонае дно тую самую сабачую скуру з хвастамі? А потым дастаць з багажніка шуфель, каб зручна было гартаць ім грошы?

Другі раз я задумаўся, калі шукаў які-небудзь ідыяматычны выраз, што максымальна блізка пасаваў бы паводле сэнсу. І паколькі я ўжо ўцяміў, што «з сабачага хваста сіта» — гэта поўная лухта, то ідэальнага перакладу так і не знайшоў. Няма рамантыкі ў ангельскай мове, самі паразважайце: карысны, як шакалядны імбрык! (as useful as a chocolate teapot). У іх багата ўсялякага «As useful as»: як ровар для рыбы, як попельніца на матацыкле, як кішэня ў майтках, як воданепранікальны пакецік гарбаты... ці вось яшчэ: «As useful as a calculator that only shows prime numbers» — як калькулятар, які выдае толькі простыя лікі.

Іронія ёсьць, сарказм ёсьць, а рамантыкі — ані каліва!

Накідаў у тэкст ідыёмаў, і адразу закарцела прабегчыся па пунктах. Пра рыбу ня буду, а вось попельніца на матацыкле? Калі падысьці да справы творча, ды распісаць усе яе перавагі, асабліва падчас стаянкі, ды разьмясьціць ідэю на кікстартэры (я не пра матацыклетны, а пра краўдфандынгавы), то хай сабе не шуфель, але сапёрная рыдлёвачка з заплечніка можа спатрэбіцца, так?

Пра кішэню ў майтках: вельмі і вельмі патрэбная рэч. А куды пакласьці ключ ад нумара, ці жменю манэтаў на пляжнае марозіва, ласунак, піва сабе й маргарыту даме, зрэшты? Пра калькулятар — гэта ўвогуле выдатная ідэя, кожны матэматык з рукамі й нагамі адарве...

Пра воданепранікальны пакецік гарбаты я не пасьпеў падумаць, бо мяне захапіла ідэя новага дасьледаваньня — ідыёмаў для «адарве з рукамі й нагамі».

Popular posts from this blog

[ § 21 ] ПНЕВМА: Вечный рубец Гьокчеренде

[ DATABASE: ПНЕВМА ] [ FILE: § 21_Вечный рубец Гьокчеренде ] [ PROTOCOLS: EN // BY // RU ] [ CURRENT SECTOR: RU_ACTIVE ] ---

[ § 1-4 // UNDERBREATH ]

§ 1. Thermals and Rotors (Paragliding terminology) A thermal. A warm, sunless autumn day. Over the summer, the trolleybuses had ground the asphalt at the stop into such deep ruts that they resembled permanent scars. The higher-ups, having reached the epiphany that trolleybuses and buses are not, in fact, trams, decided it was time to replace the pavement. They scraped away the ruts and began laying a new surface. Steam billowed from the trucks arriving one after another; steam rose from the asphalt paver, and since there was no wind, it drifted upward—steady, smooth, and purposeful. The first to notice this atmospheric phenomenon known as a "thermal" was Galk...

Spoiler

Here I am writing a book — or rather, translating it into English. At the same time, all sorts of new passages and exits keep cropping up. I'm a creative person with a tremendous talent for the art of procrastination, so of course I can't just walk past them — I try to plug them as I go, but sometimes these tunnels refuse to be plugged and lead off sideways… or into the distance… or deep into the centuries. So deep, in fact, that you can't uproot them. So this text is not the ravings of a madman — it's an echo… or a spoiler. A spoiler from those very depths, when your favourite pastimes were either collecting roots or skinning a freshly caught fish. So: catch a fish, eat it — now you can sleep. Sleep — now you can eat. Catch another fish, eat it — well, you get the algorithm. And the question arises: what about leisure? How did they spend their downtime in prehistoric times, when there wasn't even chess? Today there are more entertainments than candies in a candy…