Skip to main content

Спойлер

 


Вось пішу я кніжку, дакладней — перакладаю яе на мову. Адначасна з гэтым зьяўляецца куча новых хадоў і выхадаў. Я чалавек творчы, зь велізарным талентам у мастацтве прокрастынацыі, натуральна, не магу прайсьці міма і намагаюся іх затыкаць па меры магчымасьці, але часам гэтыя тунэлі не затыкаюцца і вядуць некуды ўбок… або ўдалячынь… або ўглыб стагодзьдзяў. Прычым так глыбока, што і ня выкарачаць. Таму гэты тэкст зусім не трызьненьне вар’ята, а рэха… ну ці спойлер. Спойлер з той самай глыбіні, калі любімымі забавамі былі або збор карэньчыкаў, або сьвежаваньне толькі што злоўленай рыбкі. Дык вось: злавілі рыбку, паелі — цяпер можна і паспаць. Паспалі — цяпер можна і паесьці. Зноў злавілі рыбку, паелі — ну, альгарытм зразумелы. І ўзьнікае пытаньне: а вольны час? Як яго праводзілі ў дагістарычныя часы, калі нават шахматаў не было?

Сёньня забаваў больш, чым цукерак у цукерачнай краме: хочаш — марожанае, хочаш — пірожнае, хочаш — кажаш, што «ляціш» на матацыкле, хочаш — на самой справе ляціш на парапляне (ну ці калі цябе «ляцяць» у самалёце — хоць гэта зусім іншае). Людзі забыліся, што такое нуда, калі замест інтэрнэту — вогнішча ля ўваходу ў пячору, вячэрнія зоркі і гармонік замест электрагітары:

Vsem našim vstrečam razluki, uvy, suždeny, 

Tich i pečalen ručej u jantarnoj sosny.

Peplom nesmelim podjornulis' ugli kostra.

Vot i okončilos' vsë, Ptyś...

Цяпер кожная сэкунда можа быць запоўненая экранам, гукам ці нейкім рухам. А тады? Жах! Я не бяру нейкія зусім старажытныя трыясавыя ці юрскія пэрыяды, я пра зусім нядаўні мелавы. Адзіная забава, якая прыходзіць на розум — гэта катацца на дыназаўрах. Пасудзіце самі: лётаць няма на чым! Хтосьці скажа, што на птэрадактылях, але не — палёты на іх забароненыя, бо птэрадактылі вельмі дрэнна манеўруюць і часта ўразаюцца ў скалы, а пасажыры потым доўга ня могуць знайсьці адно аднаго. Падводнае плаваньне на марскіх яшчурах? З кім дамаўляцца, зь якім аніматарам, каб вас не прынялі за ежу? Нават рыбная лоўля і тая небясьпечная: у моры плаваюць іхтыязаўры, якія не зразумеюць вашых рыбацкіх жартаў. Зайшоў незнарок у ваду па шчыкалаткі — застаўся бяз шчыкалатак, зайшоў па калені — застаўся бяз каленяў, зайшоў па… зайшоў па пояс — застаўся бяз пояса — ну, альгарытм зразумелы?

Добра было б пракаціцца на дыназаўравых… дыназаўрыных запрэжках, але не — аказваецца, кола яшчэ не вынайшлі. Тут на розум адразу прыходзяць вэляцыраптары, але ў іх, як высветлілася, таксама няма колаў. Да таго ж яны былі хоць і невялікія, але кусаліся, заразы, як суседзкія дзеці. Вось вы сядзіце на беразе першабытнага акіяну, пахне серай і кветкамі, якіх ужо няма, і думаеце: «Чым бы заняцца?». Рыбалка?.. Скачкі з абрыву на скураных парашутах, пераробленых з птэрадактыляў?.. І раптам — хрась! У задніцу ўпіваецца вэляцыраптар, непрыкметна падкраўшыся пад выглядам магноліі — яны так распускаюць сваё пер’е на хвастах, што і не адрозьніш. Адным словам, час такі, што нельга давяраць нікому, нават кветкам!

Так што, калі наступным разам вы будзеце скардзіцца на нуду ў сучасным сьвеце, успомніце: вам не даводзіцца забаўляцца, скачучы па сьпіне тыраназаўра, які ў гэты момант думае, што вы — сьняданак. А гэта ўжо вялікі плюс.

Popular posts from this blog

Spoiler

Here I am writing a book — or rather, translating it into English. At the same time, all sorts of new passages and exits keep cropping up. I'm a creative person with a tremendous talent for the art of procrastination, so of course I can't just walk past them — I try to plug them as I go, but sometimes these tunnels refuse to be plugged and lead off sideways… or into the distance… or deep into the centuries. So deep, in fact, that you can't uproot them. So this text is not the ravings of a madman — it's an echo… or a spoiler. A spoiler from those very depths, when your favourite pastimes were either collecting roots or skinning a freshly caught fish. So: catch a fish, eat it — now you can sleep. Sleep — now you can eat. Catch another fish, eat it — well, you get the algorithm. And the question arises: what about leisure? How did they spend their downtime in prehistoric times, when there wasn't even chess? Today there are more entertainments than candies in a candy…

[ § 21 ] ПНЕВМА: Вечный рубец Гьокчеренде

[ DATABASE: ПНЕВМА ] [ FILE: § 21_Вечный рубец Гьокчеренде ] [ PROTOCOLS: EN // BY // RU ] [ CURRENT SECTOR: RU_ACTIVE ] ---

Choice | § 222

I sit and sit, I write and write… no, that‘s wrong. Here’s the right way: I translate and translate! I‘m sick of it! Suddenly I wanted to write not about the book, but about the process itself. Besides, the current fragment of text is not very convenient — it’s supposed to be about tragedy (I‘ll post it in the blog one of these days, call it “Pioneer Formula | § 42.2.” It’s about trauma, disability, and all the feelings that come with it — but that happened so long ago that the tragedy has evaporated from my head, and I don‘t feel like inventing new feelings, but I have to… So here I sit, I write… oh, we already did that. Then let’s try this: I stand like Buridan‘s ass — a shopaholic ass — in front of two piles of hay, trying to decide which one to choose: the one I have to or the one I don’t have to . I could roll dice (not my own — just regular dice), I could flip a coin — I have a special one, YES-NO, — or I could ask my Pocket Calculator. “Mirror, mirror, on the wall, give me a topic …