Жывуць яны, быццам бы губкі ў вадзе,
Нічога ня створаць свайго анідзе.
Затое з усіх патрабуюць расплаты,
І ў кожным іх кроку ўсё ты вінаваты!
Яны бескарысьныя ў нашым жыцьці,
Як цень на сьцяне, як на камені мох.
Яны патрабуюць: «Вам трэба нясьці
Дабро ўсё для нас, мы ж ня зрушым і ног!»
Іх рукі ствараліся толькі прымаць,
Іх вочы напоўнены толькі зьдзіўленьнем:
«Чаму вы ня хочаце нам дагаджаць?
Чаму не ідзяце да нас са служэньнем?»
Сядзяць яны важна, нібыта на троне,
І гучна вяшчаюць пра правы свае:
«Мы — сэрца сусьвету ў сьвятой абароне,
Працуйце для нас, пакуль сілаў стае!
А мы будзем толькі ў спакоі прымаць,
Бо мы — бескарысьныя! Нас — шанаваць!»
Але наступае гадзіна адплаты,
Дарогі пусьцеюць вакол на вачах.
Ніхто не нясе ім дабро ў іх палаты,
І болей ніхто ня ўкленчыць у нагах.
І вось застаюцца з сабою ў журбе,
Як лісьце сухое на сьцюжным вятры.
Як гук, што ў пустэльні ўсё чуе сябе,
Як цень без аб'екта на мёртвым двары.
Бо ісьціна сьвету заўсёды такая:
Яе не схаваеш, яна не зьнікае.
Хто людзям нічога свайго не дае —
Той ўрэшце зусім анічога ня мае!
Вось пісаў верш, стараўся, спрабаваў выкрыць каго-небудзь – цэлы дзень, між іншым, змарнаваў... – а потым задумаўся і зразумеў, што гэта пра мяне. Адно толькі цешыць, што я такі бяскарысны і такі велікадушны, што магу заўважаць усе свае недахопы...