Skip to main content

Лявон, Лешак і Лэйба | § 99 Паўночны золак

 


Аднаго разу ў часы (once upon a time), калі Шмуглаў — зьзяючы град на ўзгорку — быў бачны здалёк, трое суворых менскіх чэкістаў сядзелі ў сваім кабінэце з вокнамі на захад і жмурыліся ад зьзяньня гораду, якое біла наўпрост у іх натруджаныя вочы. Урэшце, стаміўшыся ад непрымірымай барацьбы з контрай і высушвальнай пралетарскай смагі, яны вырашылі, што клясавая нянавісьць цалкам можа пачакаць да раніцы. Пераапрануўшыся ў шмугляраў, яны перасеклі кардон, замятаючы свае сьляды нібы лісы хвастом, і выправіліся ў Ракаў — проста папіць добрага, халоднага капіталістычнага піва.

Як і ў мінулыя разы, апэрацыя «Хмельны факстрот» прайшла бездакорна. Аднак на зваротным шляху, недзе ў золкіх нетрах нэўтральнай паласы, ацяжэлыя ад піва ды ў дадатак разлагоджаныя душой, чэкісты наткнуліся на адзінокую сьвіньню. Паводле іх наступных клятвенных запэўненьняў, сьвіньня глядзела на іх з глыбокай клясавай тугой у вачах. Пакідаць жывёлу пакутаваць ад эксплюатацыі паноў і патэнцыйна здохнуць з голаду ў загніваючым капіталізьме было ідэалягічна няслушным. На месцы было прынятае стратэгічнае рашэньне: таемна перагнаць сьвіньню ў Краіну Саветаў і далучыць да будаўніцтва сьветлай будучыні.

Праблема палягала ў тым, што сьвіньня не была палітычна падкаванай і катэгарычна адмаўлялася пільнавацца сьвятломаскіроўкі ды цішыні. Яе пранізьлівы лямант, больш падобны да сырэны, падняў па трывозе польскую дэфэнзыву. Абкружаныя з усіх бакоў памежнікамі, чэкісты кінуліся наўцёкі, але заблыталіся ў калючым дроце, нацягнутым іхнымі ж таварышамі. Іх схапілі на гарачым і ледзь было не расстралялі наўпрост у лесе, пры спробе ўцёкаў, абцяжаранай незаконным перамяшчэньнем бэкону.

Грандыёзны міжнародны скандал насьпяваў нібы падскурны панарыцы. Афіцыйны Менск адхрысьціўся б ад іх умомант, таму давялося задзейнічаць глыбока закансьпіраваныя ценявыя каналы. Выратоўваць недарэчных аматараў піва давялося празь легендарную Аўтаномную пазарэестравую вэтэрынарную лябараторыю — той самы сакрэтны НДІ Пэпэжэ (Навукова-дасьледчы інстытут Пабочных Прадуктаў Жывёлагадоўлі), якім віртуозна кіраваў старэйшы з братоў Валасатых, Акімыч. Толькі Пэпэжэ, маючы абсалютную аўтаномію ад усіх афіцыйных рэестраў і валодаючы неверагоднымі рычагамі ўплыву, змагло пракруціць таемную дыпляматычную камбінацыю.

У выніку, пасьля складаных перамоваў, палякі чэкістаў вярнулі. А вось нічыйную сьвіньню (пасьля атрыманьня заявы аб згоне) перадалі пацярпеламу пану Заблоцкаму.

Popular posts from this blog

Spoiler

Here I am writing a book — or rather, translating it into English. At the same time, all sorts of new passages and exits keep cropping up. I'm a creative person with a tremendous talent for the art of procrastination, so of course I can't just walk past them — I try to plug them as I go, but sometimes these tunnels refuse to be plugged and lead off sideways… or into the distance… or deep into the centuries. So deep, in fact, that you can't uproot them. So this text is not the ravings of a madman — it's an echo… or a spoiler. A spoiler from those very depths, when your favourite pastimes were either collecting roots or skinning a freshly caught fish. So: catch a fish, eat it — now you can sleep. Sleep — now you can eat. Catch another fish, eat it — well, you get the algorithm. And the question arises: what about leisure? How did they spend their downtime in prehistoric times, when there wasn't even chess? Today there are more entertainments than candies in a candy…

[ § 21 ] ПНЕВМА: Вечный рубец Гьокчеренде

[ DATABASE: ПНЕВМА ] [ FILE: § 21_Вечный рубец Гьокчеренде ] [ PROTOCOLS: EN // BY // RU ] [ CURRENT SECTOR: RU_ACTIVE ] ---

Choice | § 222

I sit and sit, I write and write… no, that‘s wrong. Here’s the right way: I translate and translate! I‘m sick of it! Suddenly I wanted to write not about the book, but about the process itself. Besides, the current fragment of text is not very convenient — it’s supposed to be about tragedy (I‘ll post it in the blog one of these days, call it “Pioneer Formula | § 42.2.” It’s about trauma, disability, and all the feelings that come with it — but that happened so long ago that the tragedy has evaporated from my head, and I don‘t feel like inventing new feelings, but I have to… So here I sit, I write… oh, we already did that. Then let’s try this: I stand like Buridan‘s ass — a shopaholic ass — in front of two piles of hay, trying to decide which one to choose: the one I have to or the one I don’t have to . I could roll dice (not my own — just regular dice), I could flip a coin — I have a special one, YES-NO, — or I could ask my Pocket Calculator. “Mirror, mirror, on the wall, give me a topic …